«ВОЗЕРА ДЗЯЦІНСТВА АДГАРАДЗІЛІ КАЛЮЧЫМ ДРОТАМ…»

5FA90873-DCEC-42A4-BC32-E1CA4999F8AB_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s

 

Учора беларусы даведаліся, што паляваньне й рыбалка — гэта ў Беларусі цяпер дарагое задавальненьне й за яго давядзецца плаціць больш. Такія намеры былі агучаныя на нарадзе, якую Аляксандар Лукашэнка прысьвяціў разьвіцьцю паляўніцтва і рыбалоўства.

 
МЕНСК

У Беларусі на сёньня больш як 60 тысяч чалавек афіцыйна зарэгістраваныя ў якасьці паляўнічых і рыбаловаў. Усе яны плацяць абавязковыя грашовыя складкі адпаведнаму грамадзкаму аб’яднаньню і, акрамя таго, купляюць ліцэнзіі на здабычу зьвяроў і аднаразовыя білеты на рыбалку.

Але дзяржава хацела б мець ад гэтага большы прыбытак. Пра гэта, у прыватнасьці, на нарадзе ў прэзыдэнта заявіў старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура:

«Гэта цяпер ёсьць у кожнай эўрапейскай краіне, і яны зарабляюць на гэтым добрыя грошы, і папаўняецца бюджэт краіны. А ў нас што адбылося? Прынялі спэцыяльную праграму да 2015 году, а функцыі кантролю за выкананьнем да аблвыканкамаў ніхто не даводзіў. А патрэбен усё-ткі сур’ёзны кантроль. І прапісаць, што адказнасьць ускласьці на раённую выканаўчую ўладу…»

ГОМЕЛЬШЧЫНА

Бяз платы — не парыбачыш

Прыпяць здавён была для палешукоў ракою жыцьця. Многія пакаленьні мясцовых жыхароў тут бесьперашкодна лавілі рыбу, плавалі на лодках да сваякоў, хадзілі на паляваньне. Цяпер жыхарам Петрыкава, а таксама вёсак Дарашэвічы, Вышалоў, Славінск, Мардзьвін, Сьнядзін нават пасядзець з вудай на беразе спакойна нельга — за ўсё трэба плаціць.

За права пасядзець на беразе ракі Прыпяць ты павінен заплаціць 100 тысяч …

Гаворыць адзін зь мясцовых жыхароў: «За права пасядзець на беразе ракі Прыпяць ты павінен заплаціць 100 тысяч, а каб пакупацца дзіцяці, трэба аддаць 10 тысяч. Але зараз, мабыць, больш будзе».

Справа ў тым, што Прыпяць й мясцовыя лясныя ўгодзьдзі тут прыватызавалі: з аднаго боку — экспэрымэнтальная лесапаляўнічая гаспадарка «Ляскавічы» й Нацыянальны парк «Прыпяцкі», з другога — таварыства «Тарока».

Указальнікі паведамляюць, што дзецям ад 11 да 17 гадоў за суткі аматарскай лоўлі трэба заплаціць 10 тысяч, дарослым — 15, замежнікам — 10 эўра. Якія расцэнкі агучаць сёлета ў сувязі з падвышэньнем базавай велічыні, пакуль невядома.

Тое самае і з паляваньнем. Мясцовы аматар, сябра таварыства паляўнічых і рыбаловаў спадар Васіль апавядае:

«Калі палявалі мае дзед і бацька, яны плацілі штогадовы падатак 3 ці 5 рублёў і маглі хадзіць на паляваньне круглы год, за выключэньнем нейкіх двух месяцаў. А цяпер за выхад на веснавое паляваньне — на гусей, качараў, вальдшнэпаў — мы заплацілі 200 тысяч. Гэтак плацім, як мясцовыя чальцы таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

49-гадовы паляўнічы кажа, што аднаразовы выхад на паляваньне на дзіка каштуе 20 тысяч. Калі дзіка ўпалюеш, то за гэта плаціш асобна — у залежнасьці ад памераў:

«Калі застрэліў, аплочваеш ліцэнзію, па сутнасьці — кошт дзіка. Па-мойму, сяголетак быў 250 тысяч, ня памятаю добра. А як зараз будзе ў зьвязку з павышэньнем базавай велічыні, я ня ведаю».

Паляўнічыя кажуць, што ў таварыстве паляўнічых цяпер засталіся лічаныя людзі. Бо, апрача платы за паляваньне, трэба яшчэ й патроны набыць. Сёлета, напрыклад, адзін дробавы патрон італьянскай вытворчасьці каштуе 8 тысяч, з куляй — 16 тысяч. Іншых у продажы няма.

Чытаць далей: https://www.svaboda.org/
20 красавік 2012 https://www.svaboda.org

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА Ў СВЯТОЕ СВЯТА ВЯЛІКАДНЯ НАВЕДАЎ ПРАВАСЛАЎНУЮ ЦАРКВУ

167_big

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка, у святое свята Вялікадня, па традыцыі наведаў праваслаўную царкву. Ён пабываў у храме святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.

Кіраўнік дзяржавы папрысутнічаў на Велікодным богаслужэнні. Прэзідэнт перадаў у дар храму абраз Божай Маці “Дастойна ёсць”. Гэта копія цудатворнага абраза Божай Маці “Дастойна ёсць”, назва якога дадзена па першых радках песнапення, якое са старажытных часоў выконваецца перад ім.

Звяртаючыся да прыхаджан, Кіраўнік дзяржавы адзначыў: “Дазвольце мне ў знак велізарнай павагі да вас, а таксама да свяшчэннаслужыцеляў, якія з гонарам і годнасцю нясуць сваю службу і дапамагаюць нашым людзям, асабліва ў гаротныя дні царква заўсёды з народам, падарыць вам вось гэты абраз”.

Настаяцель храма ў сваю чаргу падарыў Прэзідэнту фарфоравы ківот з абразом свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку каля абраза Уваскрасення Хрыстовага.

Прэзідэнт у святы дзень Вялікадня звярнуўся да мясцовых жыхароў, а таксама да ўсіх святкуючых Вялікдзень людзей з пажаданнямі дабра, міру, здароўя і любові.

Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з прыхаджанамі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: “Якія б у нас ні былі часы, як бы ні спрабавалі часам зацямніць гэта свята, людзі заўсёды мужна, пераносячы ўсе нягоды, святкавалі гэтыя вялікія святыя дні – як Ражджаство Хрыстова, так і Уваскрасенне Хрыстова”.

Прэзідэнт сказаў, што з вялікім задавальненнем прыехаў сёння ў храм да прыхаджан у Ляскавічы: “Вы ведаеце маё стаўленне да царквы, да будаўніцтва храмаў. Так, павінны быць і велічныя храмы, але мая любоў – вось да такіх простых храмаў”.

 

15.04.2012

https://president.gov.by