ВЕЛІЧ МІНСКА, ЗАНЯДБАНАСЦЬ ПРАВІНЦЫІ, ВЫШЫВАНКІ ДЫ ВЯЛІКІ ШТРАФ АД УЛАДАЎ — ЯНКА ЗАПРУДНІК РАСПАВЯДАЕ ПРА ПАДАРОЖЖА Ў БЕЛАРУСЬ

z4_160629-70us6

 

Мы з жонкай наведалі Беларусь у 2013 годзе. Пасьля трох гадоў цікава было зноў пабыць там, пабачыцца са сваякамі, знаёмымі ды паглядзець, што зьмянілася ў самой краіне. Зьбірацца ў далёкую дарогу было крыху страшнавата, але цяга да свайго перамагла страх.

Жыткавічы

У Жыткавічах, раённым цэнтры, так як і ў Баранавічах, з гарадзкім бюджэтам справы дрэнь, нават адзіную ў горадзе лазьню і тую давялося зачыніць. З працай таксама не разгонішся, трэба шукаць недзе далей. Расьце таксама колькасьць кандыдатаў на працоўнае месца.

Заработкі пару гадоў таму, як сказалі нам, былі пяць мільёнаў рублёў у месяц (250 дал.), а цяпер, калі знойдзеш працу за тры мільёны, дык будзь рады.

На дзяржаву не разьлічвай, бо яна сама ў ападаткоўваньні дайшла да абсурду. Пашыраюцца чуткі пра ападатковаўньне ня толькі хатняе жывёлы, але й фруктовых дрэваў (!!!).

Несамавітым крокам ураду сталася цяпер абкладаньне падаткам так званых дармаедаў, гэта значыць людзей, якія без працы й дзеля гэтага ня плацяць падаткаў. Такіх, улады кажуць, налічваецца больш за 400 тысячаў. Але абклалі падаткамі пакуль што толькі каля 10 тысячаў.

Разам з тым і ў Жыткавічах зьмены да лепшага адбываюцца.

Тут за апошнія некалькі гадоў стараньнямі мясцовага сьвятара а. Генадзя Хаткевіча збудавана цудоўная царква з акустыкай, якой могуць пазайздросьціць шмат большыя сьвятыні. У крамах бытавых тавараў і прадуктаў цяпер спраўна працуе электроннае абслугоўваньне з ужываньнем крэдытных картачак — тое, чаго ня было тры гады таму.

Недалёка ад Турава (дзе яшчэ ёсьць крама, у якой, як за савецкім часам, частка прымітыўных тавараў ляжыць на падлозе) пры італьянскім малочным камбінаце, у якім вырабляюць выдатныя сыры, пасьпяхова працуе харчовы магазын, а тут жа й добры рэстаран. Так што прагрэс не стаіць на месцы.

«Экалягічны турызм» — крыніца валюты

Па цэлай Беларусі, з большымі або меншымі выдаткамі зь дзяржаўнага бюджэту, ідзе разбудоўваньне турыстычнай інфарструктуры. Разьлікі робяцца на рост як на нутранога турызму, гэтак і замежнага. Да ліку такіх мясьцін належыць і Нацыянальны парк «Прыпяцкі», што каля вёскі Ляскавічы Петрыкаўскага раёну. У гэтую багатую прыродай зону запрашаюць замежнікаў, людзей з валютай, на «экалягічны турызм», інакш кажучы — на паляваньне.

Тут да іхных паслугаў працуюць адпаведныя цягнічкі, на якіх можна пракаціцца па лясных сьцежках ды прыстрэліць па дарозе лася, дзіка ці якую іншую жывёліну. Тут у новым будынку месціцца добры рэстаран, гатэль, недалёка ад яго пабуддаваны багаты экспанатамі новенькі музэй мясцовай фаўны й флёры.

Людзі пагаворваюць, што вялікая частка мясцовага багацьця, магутныя дубы, былі пасьпілоўваныя і прададзеныя замежнікам. Ляскавічы сталіся прываблівай мясьцінай для адпачынку на прыродзе. Мясцовыя жыхары таксама маюць магчымасьць наведаць свой прыпяцкі парк, пазабаўляцца зь дзецьмі й праехацца па вадзяных шляхах.

У гэтай жа зоне знаходзіцца й адна з рэзыдэнцыяў прэзыдыэнта Лукашэнкі. З разьлікам на замежнікаў улады паклапаціліся апісаць Жыткавіцкі раён у кнізе-альбоме на дзьвюх мовах, расейскай і ангельскай.

Чытаць далей: https://nn.by

08.10.2016

 

УБИЛИ ПРЯМО В ВОЛЬЕРЕ

46b71ce2c5e742a9469816db0cecaede

Благородного оленя, принадлежащего ЛОХ «Смоловица» ГПУ «Национальный парк «Припятский»  убили прямо в вольере.

Происшествие произошло возле деревни Найда 22 сентября около 17 часов 30 минут. Убитое животное было похищено из вольера. При этом ущерб, который был нанесен ГПУ «Национальный парк «Припятский» составил 700 рублей. Поиск злоумышленника продолжается. По факту кражи возбуждено уголовное дело. Преступнику грозит до трех лет лишения свободы.

По информации Житковичского РОСК

Источник: http://www.palese.by

УБИЛИ ПРЯМО В ВОЛЬЕРЕ

000023_F9464303A8CB7F74432586590033B721_474636

 

Благородного оленя, принадлежащего ЛОХ «Смоловица» ГПУ «Национальный парк «Припятский»  убили прямо в вольере.

Происшествие произошло возле деревни Найда 22 сентября около 17 часов 30 минут. Убитое животное было похищено из вольера. При этом ущерб, который был нанесен ГПУ «Национальный парк «Припятский» составил 700 рублей. Поиск злоумышленника продолжается. По факту кражи возбуждено уголовное дело. Преступнику грозит до трех лет лишения свободы.

По информации Житковичского РОСК

Новае Палессе

30.09.2016