КРУИЗ «ЖЕМЧУЖИНА ПОЛЕСЬЯ» МИМО ПРИПЯТСКИХ ДУБРАВ

588_13

В  октябре завершилась первая навигация, круизного теплохода «Белая Русь». Маршрут круиза «Жемчужина Полесья» включал, среди прочего, посещение национального парка «Припятский». С апреля по октябрь было выполнено 22 рейса по маршруту Брест — Мозырь и обратно. 523 км водного пути пролегали через Кобрин, Пинск, Туров и др. За весь сезон в общей сложности на теплоходе были перевезены порядка 500 человек.

Читать полностью:  Вечерний Брест

ТВП “ПРИПЯТСКИЕ БОЛОТА”

23517852_574806689517231_6589246961353991161_n

Национальный парк “Припятский” имеет международный статус Территория международного значения важная для птиц  (ТВП) “Припятские болота” – лесо-болотный комплекс в пойме р. Припять с эталонными участками пойменных дубрав и полесских болот. В 2017 г в Житковичском районе появилось Житковичское районное отделение общественной организации “Ахова птушак Бацькаушчыны”. Благодаря многолетней деятельности АПБ в регионе Полесья, национальный парк “Припятсий” признан ТВП. 23518932_574808472850386_2397418040464644514_n

23621148_574813146183252_1479172507185978414_n

23551255_575137309484169_5247667010898615758_o

На экотропе к Царь-сосне

23561643_574807669517133_3495064128534105739_n23736179_575137809484119_964195031281128206_oКанал мелиоративной системы ХIХ века.

23622061_574806612850572_5183594168158458426_nВерховое болото

23631923_575138246150742_8122318481737997078_oДубово-грабовый лес

23659706_574813262849907_6876688255788872658_nГрабовый лес

23622166_574810739516826_2253551450225379629_nЦарь-дуб в Озеранском лесничестве

23632539_575140882817145_7476689722815805896_o23632820_575144769483423_6139873686265701558_oПрострел луговой занесён в Красную Книгу.

Источник фото

Припяти нужны миллионы евро, но не для самоуничтожения

2df3b307ea7d3af0364de23e50d2ac45

НЕДАВНО проезжал Припять по километровому мосту в Мозыре. Даже в мрачноватые ноябрьские дни река поражает мощью и красотой прибрежных ландшафтов. Не напрасно ее величают белорусской Амазонкой. Вот только будущее водной артерии в призрачном тумане. Продолжают накаляться страсти вокруг глобального проекта Е-40. Это судоходный маршрут длиной более двух тысяч километров, который должен соединить Балтику с Черным морем. Планируется, что он пройдет по Польше, Беларуси и Украине. Начнется в нижнем течении Вислы, затем Западный Буг, Мухавец, Припять и Днепр. На Беларусь приходится 626 километров водной магистрали.

Казалось бы, интереснейший проект, но он вызывает массу вопросов. В первую очередь, у экологов. Слишком дорогой ценой обойдется нам выход к морю. И дело не в деньгах. Здесь без проблем — более 12 миллиардов (!) евро готов выделить Евросоюз. Судоходный маршрут затронет самое сердце неповторимой белорусской природы и легкие Европы – Припятское Полесье. А здесь расположены национальный парк «Припятский», более 20 заказников республиканского и местного значения, где десятки представителей флоры и фауны занесены в Красную книгу.

Читать полностью: https://www.sb.by

БЫВШИЙ МИЛИЦИОНЕР НЕЗАКОННО РЫБАЧИЛ В НАЦПАРКЕ «ПРИПЯТСКИЙ»

10(171)В июле 2017 года подполковник милиции, старший оперативный дежурный Светлогорского РОВД и его брат, находясь в состоянии алкогольного опьянения, занимались рыбной ловлей с помощью электроудочки на территории парка «Припятский».

В отношении рыбаков возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 281 (незаконная добыча рыбы или других водных животных) УК Беларуси, сообщает БелТА.

Читать полностью

Аўтар: Гомельский Зелёный портал

«АХОВА ПРЫРОДЫ» ПРАЗ ДУБОВЫ ПАРКЕТ. Чаму нацпарку «Прыпяцкі» не патрэбная запаведная зона?

Якія навіны наконт вяртання поймавай дубровы ў запаведную зону? Адказ шукае журналіст Зялёнага парталу.   

1

Ці сапраўды нацыянальныя паркі Беларусі – гэта ўстановы, якія найперш ахоўваюць прыроду?

Сёння агульная плошча так званых асабліва ахоўных тэрыторыяў у Беларусі складае каля 8%. У нашай краіне ўсяго адзін прыродны запаведнік – Бярэзінскі біясферны. Ёсць яшчэ заказнікі і помнікі прыроды. Найбольшая ж плошча асабліва ахоўных тэрыторыяў кіруецца ўстановамі, якія маюць статус нацыянальных паркаў. Гэта «Белавежская пушча», «Прыпяцкі», «Нарачанскі» і «Браслаўскія азёры».

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» быў створаны на базе былога Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка. У сярэдзіне 1990-х гадоў кіраўнікі «Прыпяцкага» пераканалі новаабранага прэзідэнта ў тым, што сама па сабе ахова прыроды – непатрэбнае марнаванне дзяржаўных сродкаў і любая ўстанова, якая валодае наваколлем, мусіць зарабляць на ім грошы.

Створаны паводле ўказу Лукашэнкі Нацыянальны парк «Прыпяцкі», падпарадкавалі непасрэдна Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, а на супрацьлеглым ад тэрыторыі былога запаведніка беразе Прыпяці ўтварылі так званую эксперыментальную лесапаляўнічую гаспадарку «Ляскавічы». У склад апошняй перадалі шэраг лясніцтваў ад Петрыкаўскага, Жыткавіцкага і Калінкавіцкага лясгасаў. Прычым выбар падаў на тыя лясніцтвы, якія мелі найбольшыя запасы дубу. 2

Чаму менавіта дубу? Таму што асноўнай вытворчасцю ў ЭЛПГ «Ляскавічы» стаў пабудаваны за дзяржаўныя крэдыты ў аднаіменнай вёсцы дрэваапрацоўчы цэх. А галоўная прадукцыя, на выпуск якой ён быў скіраваны, – дубовы паркет. У суткі цэх, абсталяваны найноўшымі лініямі, перапрацоўвае некалькі соцень кубаметраў драўніны. Такі «апетыт» патрабуе нежартоўных аб’ёмаў пастаўкі.

Нядзіўна, што лясніцтвы, дзе рос дуб і якія прэзідэнцкім указам перадалі ў падпарадкаванне «Ляскавічаў», шукалі нават за сотні кіламетраў ад самога цэха. Напрыклад, Галявіцкае і Хобненскае лясніцтвы былога Калінкавіцкага лясгаса знаходзяцца паміж Калінкавічамі і Гомелем на адлегласці амаль у 200 кіламетраў ад цэху ў Ляскавічах.

Тое, што на іх «паклалі вока» кіраўнікі «Прыпяцкага», тлумачыцца тым, што на карте лясоў Беларусі кідаецца ў вочы карычневая пляма (такім колерам на лясных картах пазначаюць дубовыя масівы) на ўсходнім ускрайку Калінкавіцкага раёна.

dsc00320

Што ж тады казаць пра дубровы, якія знаходзяцца непасрэдна ў нацыянальным парку?! Нескладана зразумець логіку, што рухала кіраўнікамі Нацыянальнага парка «Прыпяцкі», калі яны педантычна выводзілі са складу запаведнай зоны былога Прыпяцкага запаведніка лясныя масівы. Фактычна, цяпер у складзе запаведнай зоны засталіся толькі верхавыя балоты, на якіх няма чаго высекчы. Гэтыя біятопы таксама маюць сваю ўнікальнасць. Але аднымі з асноўных участкаў, дзеля захавання і вывучэння якіх ствараўся ў 1960-я гады Прыпяцкі запаведнік, былі ўнікальныя для Еўропы дубовыя лясы ў пойме Прыпяці. Сёння яны выведзеныя з запаведнай зоны і знаходзяцца ў так званай зоне рэгулюемага выкарыстання. Тут вядуцца нарыхтоўкі патрэбнай пражорліваму цэху ў Ляскавічах дубовай драўніны.

Акрамя таго, у былой запаведнай зоне створаная паляўнічая інфраструктура – стралковыя лініі, вышкі, падкормачныя пляцоўкі для прынаджвання жывёлаў, пасткі. Ці ж можна ў такім выпадку лічыць былы Прыпяцкі запаведнік асабліва ахоўнай тэрыторыяй?

Фактычна, так званая эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка «Ляскавічы» – гэта прыкрыццё выкарыстання лясоў ранейшага запаведніка. Гэтыя лясы амаль палову мінулага стагоддзя развіваліся з мінімальным уплывам чалавека. А цяпер тут ідзе звычайная лесагаспадаранне.

4

Менавіта для прамысловай эксплуатацыі лесу ў пачатку нулявых праз поймавыя дубровы была збудаваная насыпная дарога, якая фактычна выконвае ролю дамбы. Яна злучае былыя запаведныя лясы з паромам, праз які можна кароткім шляхам пераправіцца да Ляскавічаў. Дарожны насып ва ўнікальным поймавым лесе, які затапляецца веснавымі паводкамі – гэта парушэнне гідрарэжыму тэрыторыі, гэта, змена ландшафту. І многія спецыялісты звязваюць вялікі адсотак адпаду дрэваў у поймавых дубровах менавіта са зменай гідрарэжыму.

Сёння грамадскасць спрабуе дамагчыся вяртання ўнікальных поймавых дуброваў у склад запаведнай зоны і забароны там любой гаспадарчай дзейнасці.

Але, супрацоўнікі так званай дзяржаўнай прыродаахоўнай установы, не бачыць у зняцці запаведнасці з унікальных поймавых дуброваў, нічога заганнага. Начальнік навуковага аддзела Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» Андрэй Бяспалы, лічыць, што вяртаць унікальныя лясы ў запаведную зону немэтазгодна:

– Гэтую частку проста нельга зрабіць запаведнай зонай. Там збіраюць грыбы, ягады. Там дарога ў нас ідзе вельмі важная. Там пойму мы косім. Калі мы ўвядзем запаведную зону – згубім паплавы для гнездавання кулікоў ды іншых птушак, якім патрэбныя адкрытыя ўчасткі. Таму мы там мяркуем абмежаваць высечкі, але пакінем паляванні і дазвол на наведванне гэтых мясцінаў.

Варта адзначыць, што тут супрацоўнік нацпарка крывадушнічае. На ўездзе ў поймавыя дубровы стаіць шыльда, якая абвяшчае, што там запаведная зона. Мясцовых жыхароў у гэты лес ні ў грыбы-ягады, ні проста на шпацыр не пускаюць. Ды й няма ў поймавых дубровах асаблівых ягаднікаў, хіба што ажыны сям-там.

Калі журналісты і прыродаахоўнікі нядаўна наведвалі дуброву непадалёк ад вёскі Хлупін, нас затрымалі супрацоўнікі Перароўскага лясніцтва і патрабавалі прад’явіць дакументы, сцвярджаючы, што мы знаходзімся ў запаведнай зоне, наведванне якой забаронена. Толькі, калі яны пабачылі, што мы валодаем сітуацыяй і ведаем аб незаконнасці іх патрабаванняў, нам дазволілі рухацца далей.

Ці ж можна ў такім выпадку верыць сцвярджэнням аб абмежаванні высечак? Наўрад! Тым больш, што рэжым зоны рэгулюемага выкарыстання, у якую цяпер уваходзяць поймавыя дубровы, такіх абмежаванняў не ўтрымлівае.

На думку каардынатара грамадскай ініцыятывы «Выратуем прыпяцкія дубровы», былога навуковага супрацоўніка Прыпяцкага запаведніка, заолага Інэсы Балоцінай, гэтыя масівы мусяць зноў стаць сапраўды асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй:

– На прыкладзе Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» можна пабачыць, што многія з тых плошчаў, якія ўваходзяць у так званыя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, насамрэч не пазбаўленыя гаспадарчага прэсінгу. Грамадскасць, незалежныя навукоўцы і прыродаахоўнікі ўжо некалькі гадоў спрабуюць дамагчыся вяртання запаведнага рэжыму ў прыпяцкія поймавыя дубровы – унікальны ў еўрапейскіх маштабах прыродны комплекс. Але мы натыркаемся на супраціў адміністрацыі Нацыянальнага парка. Іхнія разважанні аб поймавым лузе не вытрымліваюць крытыкі, бо там ніколі не было месцаў гнездавання кулікоў. Ды й, урэшце, мы ж хочам вярнуць ў запаведную зону дуброву, а не лугі. 

Сітуацыя з прыпяцкімі поймавымі дубровамі яшчэ раз паказвае, што сумясціць ахову прыроды са здабываннем грошай з яе немагчыма. Калі гэтыя два накірункі знаходзяцца ў адных руках, прага нажывы пераважае над клопатам пра наваколле.

08.11.2017  Аўтар: Андрусь Гаёвы Фота: Андрусь Гаёвы, lesgazeta.by