ЧОРНАЕ ЗОЛАТА ПАЛЕССЯ. ЯК НА ТУРАЎШЧЫНЕ ЛЮДЗІ З ЛЕСУ ГРОШЫ НОСЯЦЬ

carnicy_turauscina-1-pzkr8

 

Сапраўднае чорнае золата Палесся — гэта не нафта. Сапраўднае чорнае золата Палесся з’яўляецца штогод у сярэдзіне лета ў лесе і расце на маленькіх кусціках. Але за пару месяцаў яно дазваляе палешукам зарабіць грошай столькі, колькі праца ў мясцовых калгасах і школах не дасць і за год. У лясах Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» саспелі чарніцы…

«Штодня сплачваю людзям па 8 тысяч даляраў»

Валерый Карамян жыве ў вёсцы Азяраны Жыткавіцкага раёна. Гэта якраз паміж Туравам і лясным масівам Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Валерый — індывідуальны прадпрымальнік. У яго ёсць некалькі парнікоў, дзе ён вырошчвае агуркі і памідоры. Але зараз «парніковымі» справамі ён мае час займацца недзе пару гадзін — да 11 раніцы. Потым у яго двары ажыятаж. Валерый прымае чарніцы ад іншых вяскоўцаў.carnicy_turauscina-2-xi7ce«Сёння цана ўпала. Раптам аптавікі, якім я здаю, скінулі закуп з 4,5 рубля за кілаграм да 3,7. У выніку і я вымушаны знізіць цану. Учора яшчэ браў па 4,2, а сёння буду браць па 3,5, але цана то падае, то расце, у залежнасці ад розных чыннікаў — коштаў у Расіі і Еўропе, колькасці здадзеных ягадаў», — кажа Валерый.
carnicy_turauscina-3-6nommУ яго ў навакольных маленькіх вёсачках яшчэ восем пунктаў прыёму. Там ягады прымаюць ягоныя людзі.
carnicy_turauscina-4-p3286
«А я з 11 раніцы да вечара прымаю тут, у Азяранах, а потым паўночы езджу па іншых вёсках збіраць тое, што напрымалі там. А потым вязу, здаю на аптовыя фірмы, якія ўжо займаюцца далейшай перапрацоўкай — ачышчаюць, фасуюць, замарожваюць. Такія ёсць у Петрыкаве, Любані, Старобіне. Я звычайна здаю ў Старобін. Штодня па 4 з лішкам тоны. Атрымліваецца, я штодня плачу сваім землякам, якія збіраюць і здаюць мне ягады, па 8 тысяч даляраў. Людзі задаволеныя. Зараз вёскі на Палессі пустыя. Усе ў лесе. Сем’ямі”.carnicy_turauscina-5-d83m4

Паўдня ў лесе — і 170 рублёў у кішэні

Пакуль мы размаўляем з Валерыем у хаце, туды заходзіць жанчына:

«Хадзем! Прывезлі табе багата!»

«А вы ведаеце, што цана ўпала? Па тры пяцьдзясят сёння бяру. Паедзьце спытайце ў Сашы. Мо ён яшчэ не расчухаўся ды па-старому прымае, то яму здасцё».

«Ды вы ўсе вушлыя! Калі ў цябе ўпала, дык і ва ўсіх так будзе. Падымецца — дык падымецца. Чаго ездзіць?! Хадзі прымай».
carnicy_turauscina-6-bbhqsУ двары Валерыя — вялікі будынак, збіты з дошак, які ён называе «ангарам». Там ён і прымае, і захоўвае ягады да таго, як везці аптавікам. Тут ужо стаіць цэлая сям’я. Аляксандр з маці і дачкой прывезлі поўныя тры вялікія лубяныя кашалі, у Тураве і Азяранах на іх кажуць «шані», ды яшчэ і два вядзерцы. Разам — больш за 40 кілаграмаў. Пасля таго, як ягады ўзважылі і запісалі вагу ў адмысловы спіс, іх высыпаюць у пластыкавыя скрыні і настае час разліку. Аляксандр з сям’ёй атрымлівае амаль 170 рублёў.
«Я з паловы на сёмую ў лесе. Разам з маці, і дачка дапамагае. Жонка на працы — не атрымліваецца ў яе, а так бы і яна з намі ў ягады ездзіла. А што рабіць? Грошы ж трэба! А дзе іх яшчэ заробіш, як не цяпер у лесе?! Калі ведаеш мясціны ўраджайныя, дык набярэш хутка. Але сёлета ўраджай сярэдні. Апошнія колькі год хвойнікі сохнуць, нейкія жукі іх ядуць, павыразалі кругом дзялянкі — лепшыя ягаднікі. Але ж засуха колькі год была, то і ягад не было асабліва. А сёлета чарніцы цвілі адменна, я думаў ягад будзе — не збяром. Аж нешта не так і багата іх. Але ж зарабіць можна, калі не ленавацца».carnicy_turauscina-8-h2zu1Пакуль Валерый разбіраўся з Аляксандрам і ягонай сям’ёй, у двары ўжо пачынае ўтварацца чарга. Хто з вёдрамі, а хто і з пластыкавым пакетам. Хлопец, які прынёс ягады ў пакеце, атрымлівае 20 рублёў і кажа, што ідзе назад у лес, да вечара яшчэ прынясе.

Камарыны піск і людскія воклічы

У лесе каля вёскі Бярэжцы сапраўды шматлюдна. З-за дрэваў і кустоў то там, то там бачныя яркія адзенні збіральнікаў чарніцаў — сінія, чырвоныя, белыя плямы. Каб не згубіцца ў лесе. А яшчэ людзі час ад часу пераклікаюцца, галёкаючы адно аднаму. А там, дзе пакінуты абед і куды патрэбна будзе вярнуцца, каб не згубіць тое месца, на галінках вісяць альбо нейкія прадметы вопраткі, альбо пакеты набраных чарніцаў. Ягад шмат, людзі стараюцца ўхапіць як паболей. Таму, набраўшы вёдры, перасыпаюць ягады ў пакеты і ідуць з вядром збіраць яшчэ.
carnicy_turauscina-11-eatxz carnicy_turauscina-12-pg10q carnicy_turauscina-13-p02cp«Я ў лес паехаў роварам а чацвёртай гадзіне, — распавядае жыхар Бярэжцаў Мікола Румянцаў. — Сёння вырашыў далёка не перціся, бо нейкае надвор’е ненадзейнае — нібы на дождж, хмарна. Але пакуль неба трымаецца, то во збіраю. Ягад трохі е. Толькі суха ў нас было, дык яны драбнаватыя. Але дарма — набіраю. Рэкорд сёлетні быў у мяне — 36 кілаграмаў за дзень. 147 рублёў тады атрымаў. Не ведаю, ці доўга сёлета яны будуць, у траўні было цёпла, дык яны рана пайшлі. А летась я здаў апошні раз чарніцы 31 жніўня, і адразу пераключыўся на журавіны».
carnicy_turauscina-14-g5wgycarnicy_turauscina-15-p1juo (1)«Камары не даюць браць ягаду, — наракае Алена, якая прыехала з сяброўкай у лес пад Бярэжцы з Турава. — Калі б сонца, дык яны не так, а сёння пахмурна стала, то абляпляюць, пішчаць — нерваў не стае! Ды й дробныя тут ягады нейкія. Трэба прасіць дзядзьку Колю, каб завёў, дзе большыя. Нам жа ж толькі на варэнне набраць, мы не здаваць».
carnicy_turauscina-16-54o5xКамары і сапраўды вакол і ўсюды. Пішчаць над вухам, лезуць у твар, кусаюць за рукі. Гэта, мусіць, самае непрыемнае ў зборы чарніцаў. Сам жа працэс збору тут ў асноўным «механізаваны» — спецыяльныя грэбні, праз якія прапускаюць чарнічны кусцік, зрываюць адразу ўсе ягады адным рухам. Мясцовыя завуць іх «камбайнамі».

carnicy_turauscina-17-lmqtl

Адзін ягаднік прадэманстраваў такі «камбайн» цалкам драўляны, выраблены яшчэ ягоным прадзедам у першай палове мінулага стагоддзя. Больш сучасныя грэбні з дроту, металічныя. І хаця іх выкарыстанне афіцыйна забароненае, людзі не разумеюць, што ў іх кепскага. «Чарнічнік яны не рвуць», — апраўдваюцца яны.

«Не трэба мяне фатаграфіраваць, не бачыце — я ж «камбайнам» бяру. Хочаце, каб яшчэ якія інспектары мне штрафу далі?!» — абураецца адна кабета.

Магчыма, і так — сёння розных прыродаахоўных інспекцыяў створана столькі, што пальцаў аднае рукі не хопіць, каб пералічыць. А для палешукоў чарнічны сезон насамрэч год корміць. Ягады і грыбы ў былым запаведніку збіраць дазваляецца, акрамя асабліва запаведнай зоны, у якой цяпер пакінулі толькі верхавыя балоты ў самым цэнтры масіву. А тыя грабёнкі палешукі прыдумалі не цяпер, калі чарніцы пачалі скупляць камерцыйныя фірмы, а значна раней. Бо збор чарніцаў у лесе — сапраўды цяжкая праца. Але вартая таго!carnicy_turauscina-18-1jocj
https://nn.by

11.07.2018

Андрусь Гаёвы, фота аўтара


 

ЛЕС ПЕТРА РАЖАЛОВСКОГО

196ca66348f720b47c283925515dd050

 

Деревушка Бечи Житковичского района примостилась у самой кромки большого леса — Национального парка «Припятский». Поэтому неудивительно, что с ним очень тесно связана жизнь многих поколений сельчан. Среди них Петр Ражалов­ский.

Во дворе Петра Станиславовича все растения выстроены, как на плацу. Кусты аккуратно подвязанных пионов и черной смородины встречают хозяина и гостей этого дома. Чистота и порядок составят конкуренцию даже самой опытной хозяйке. А всё дело рук мужчины, который знает, как устроить быт, сварить уху и провести вас по диким тропам леса к удивительным местам, где редко ступает нога человека.

— Скажите, Петр, почему вы предпочли жизнь в деревне, а не в большом городе с современной инфраструктурой, стремительным ритмом и массой развлечений?

— Все городские удовольствия меркнут перед нашим лесом. В советское время я служил в Калининградской области в парашютно-десантно-спасательной службе, четыре года в армии. Тогда можно было объездить весь Совет­ский Союз и остаться в любом понравившемся месте, но хотелось на родину, в родную деревню. Приехал, пошел работать пожарным в лесничество. С детства лес любил. Тогда прямо на деревенских улицах можно было увидеть диких кабанов, лис, оленей. Я наш лес хорошо знаю, каждое дерево, бугорок и карьер, и соседний район тоже, — с воодушевлением рассказывает Петр.

— А правда, что когда-то у вас лось поселился?

— Было дело. Пошел с приятелем на рыбалку, а на нашем месте — лосиха с двумя маленькими. Нас увидела — убежала с одним детенышем на Хвоенск, а второй упал в болотную тину, запутался, не мог выбраться. Если бы не мы с товарищем, утонул бы. Он совсем слабый был, есть сам не мог, из соски и выкормили. Жил у нас дома, очень умным оказался, понимал всё: что можно, а чего нельзя. В людях разбирался хорошо — это не домашний скот, а другой мир, с сильными и мудрыми обитателями.

— Как охрана животного мира отнеслась к вашему вмешательству в дикую жизнь?

— Да не было тогда ничего, нам Туровский заповедник платил 30 рублей за то, что мы его смотрели и выкарм­ливали. Потом, когда уже лось большой стал, приехали и забрали. Но он всё равно возвращался, нравилось ему у нас. Да и кормили хорошо, — улыбаясь, рассказывает Петр. — Два года прожил с нами, после все-таки отправился в среду обитания. Как дальше сложилась судьба лося, неизвестно. Лес — это отдельный мир, требующий неустанных заботы и внимания. Особенно в жаркие дни, когда солнце вот-вот зажжет сухой лист или невнимательный человек не погасит сигарету, а компания ребят не потушит костер. Петр Ражаловский всю жизнь делал большое дело — тушил пожары, спасал животных и деревья, дарил им жизнь. — Тушить лесные пожары тяжело. Тем более что делали это в основном вручную. Солн­це еще не встало — ранец на плечо и в болото. МЧС на ЗИЛах не везде проедет, а мы УАЗом весь лес обкатали. А если уж пожар пошел, то конца и края не видно. Чтобы понять, пережить надо.

— Кто сообщал вам о пожарах? Ведь территория леса огромная, как обнаруживали пламя?

— Вертолет постоянно конт­ролировал, в случае огня передавал координаты на Лясковичи, а уже оттуда по рации сообщали нам. Конечно, мы максимально быстро старались прибыть на место возгорания, но это не бетонная дорога — болота, труднопроходимые места. Очень непросто было даже добраться до огня, не говоря уже о главной задаче — ликвидировать пожар. С лесом связана вся моя жизнь. Бечи он окружает со всех сторон. Зимой, бывало, выйдешь на кухню чай заварить, а в окно косули смотрят. Прятались в моем дворе от волка. Он, как правило, не заходит в деревню, только если голодный сильно. Это самый умный зверь, хитрый и осторожный. Где есть опасность — не пойдет, продумает каждый шаг. Однажды в морозные дни, когда совсем тяжело стало с пищей, волки на собаку мою глаз положили. Два дня планировали нападение, но на третий (так у них заведено) не пришли. И правильно сделали — я бы не дал в обиду своего пса. Они это почувствовали. Хотя сколько я здесь живу, ни на кого у нас не нападали, какой бы лютой зима ни была. В лесу с закрытыми глазами пройду: Переров, Хлупин, Морд­вин, до Петрикова. Каждое дерево знаю. Ягоды, грибы, травы — основные ингредиенты моей кухни. И действительно, чай у Петра Станиславовича — невероятное сочетание ароматов липы, листков смородины, малины, ежевики, других растений, которые остаются секретом знатока леса.

— А медведи в лесу водятся?

— Сейчас не слышно. Раньше были. Как-то полез медведь на дерево за медом, да сорвался с высоты — то ли по неопытности, то ли от старости, а сверху еще и борти на голову упали. Давно было, но этот случай местные вспоминают по сей день. А еще медведица Ксюша жила в зубропитомнике, что в трех километрах от трассы. Хитрая была! Казалось, неуклюже тянет к тебе лапу поздороваться и в одно мгновение когти оголяет — напасть норовит. С ней нужно было ухо дер­жать востро. Хорошо знала человеческую психологию. Лес меняется, его обитателей становится меньше. В моем далеком детстве в каждом дворе было ружье, и никто браконьерством не занимался, да и слов таких не знали. Наоборот, следили за популяцией зверей, контролировали их прирост. Часто спасали кабанов, оленей, волчат — пример тому моя история с лосем. Сегодня же многие охотники незаконно и неграмотно убивают лесную живность, а когда нужно ответить за это — даже мстят. Только эта злоба в первую очередь лесу вредит.

— Что вы имеете в виду?

— Ну, вот оштрафовали человека за браконьерство, он идет со свечой в лес, поджигает и домой уходит. А она долго горит — около двух часов, за это время он уже дома, алиби себе обеспечил. Найти, кто это сделал, практически невозможно. Так обидно, что лес страдает! А ведь человек понимать должен: самый большой ущерб он не власти приносит и не закону, согласно которому действуют уполномоченные лица, а живому зеленому океану, себе, своим детям, своему соседу. Всё-таки лес и кормит нас, и лечит, и радует. Нужно думать об этом, прежде чем брать в руки ружье. Беречь то, что дает нам природа. Это же так просто, уверяет Петр, любить свою малую родину, если не созидая, то хотя бы не нанося вреда.
07.08.2018 /  Гомельская правда , Екатерина Иванкова

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель