(Русский) СТОИМОСТЬ ПРОЖИВАНИЯ НА ТУРОБЪЕКТАХ ИЗМЕНЯЕТСЯ

3791C8A4-AD56-4916-B192-F4688EDB9C87_w650_r1_s

К 50-и летию со дня образования Припятского ландшафтно-гидрологического заповедника в нацпарке “Припятский” изменяют стоимость проживания на туристических объектах нацпарка. Для кого этот подарок – пока не известно. Новые цены на проживание будут введены с 1 июля 2019 г.  В прайсах на сайте “Припятского” цены указаны на начало марта! http://www.npp.by/about_national_park/price-list/

Припятский государственный ландшафтно-гидрологический заповедник был образован приказом по Министерству лесного хозяйства БССР с 1 июля 1969 года.

СИ

20.06.2019

(Русский) «Пламя мира» в Национальном парке «Припятский»

1560080303428

 

3 мая в итальянской столице – городе Риме стартовала эстафета «Пламя мира», посвященная II Европейским играм 2019 года. 8 июня огонь прибыл в агрогородок Лясковичи – административный центр Национального парка «Припятский». Это очень важное и знаковое событие для нашего региона – стать частью такого масштабного международного спортивного события, которое оставит незабываемый след в истории культурной и спортивной жизни нашей страны. Официальное открытие Европейских игр состоится в Минске 21 июня.

DSC_6527_a

 

DSC_6791_a

 

DSC_7008_a

 

DSC_6295_a

Смотреть полностью: www.npp.by

10/06/2019

 

Международный День парков 2019 в Турове

5cff65742a5d4238eedc517e@2x

 

Беларусь была представлена на ежегодной карте «Европейский День Национальных Парков» международной ассоциации Europarc Federation. Впервые экологические активисты из Беларуси присоединились к акциям, который ежегодно проходят 24 мая в странах Европы в поддержку национальных парков.

5cff65832a5d4238eedc517f@2x

 

Первой страной в Европе, где появилась система национальных парков, стала Швеция. В 1909 году шведский парламент принял закон о национальных парках. В том же году в Швеции открыли 9 национальных парков. В 2019 году Международный День парков особенный. Исполнилось 100 лет со дня организация в Европе первого национального парка. Международный День Парков-2019 прошёл под девизом «Природа. Наше сокровище».

В рамках Международного Дня парков в городской библиотеке Турова состоялась дискуссия на тему «Национальный парк на Припяти: от идеи до воплощения». В дискуссии приняли участие местные активисты общественных организаций, бывшие сотрудники национального парка «Припятский», которые в настоящее время уже на пенсии, работники учреждений образования и культуры города Турова.

Об истории создания в 1969 году на Туровщине Припятского ландшафтно-гидрологического заповедника его уникальности, становлении и преобразовании в национальный парк Припятский в 1996 году рассказала активистка ОО «Багна» и координаторка общественной кампании «За будущее Припятских дубрав» Инесса Болотина.

Затем Григорий Фёдоров, юрист, член совета ОО «Экодом», познакомил присутствующих с отличиями правового статуса современных заповедников и национальных парков и режимом охраны Припятского ландшафтно-гидрологического заповедника во времена БССР. Он познакомил участников дискуссии с новыми правами, которые появятся у общественности с 14 июня 2019 года, после вступления в силу нового Закона «Об Особо охраняемых природных территориях».

Во время обсуждения участники поделились воспоминаниями, каким был заповедник ранее и как он менялся после преобразования в национальный парк. Также обменялись мнениями, какое значение для Полесья имеет национальный парк сейчас, каков его вклад в дело охраны природы и в социальную сферу Туровщины. 3 июня 2019 года исполняется 50 лет со дня выхода Постановления №200 Совета Министров БССР о создании Припятского ландшафтно-гидрологического заповедника. Заповедная территория на Припяти встречает своё 50-летие. Как планирует отметить это знаменательное для природоохраны Полесья событие в природоохранном учреждении, национальном парке «Припятский», участникам дискуссии выяснить не удалось. Представители национального парка «Припятский» не смогли принять участие в дискуссии по причине занятости сотрудников на обслуживании туристов на туристических объектах, сообщили в официальном ответе из национального парка организаторам дискуссии.

Международному Дню парков и национальному парку «Припятский» был посвящён специальный урок, который прошёл в средней школе №1 г. Турова. Руководительница экологического клуба «Чилим» Туровского центра творчества детей и молодёжи Елена Поклонская и активистка ОО «Багна» рассказали учащимся 6 и 7 классов об удивительных ландшафтах, редких видах и уникальных местах в национальном парке «Припятский». Они провели викторину о национальном парке «Припятский» и экологическую игру. Победители викторины получили поощрительные призы.

(Русский) ФОТОРЕПОРТАЖ: Новый туристический маршрут для детей открыт в Национальном парке “Припятский”

000023_1559384976_349525_big

 

01.06.2019 | 13:24

1 июня, Гомель /Корр. БЕЛТА/. В новом парке сафари, расположенном на 280 га лесных угодий, кроме детских интерактивных площадок, содержатся более 150 животных: лани, косули, дикие кабаны, лоси и олени. Всех их посетители парка могут рассмотреть вблизи.

Фото Сергея Холодилина

000023_B013285B172AC54A4325840C00392F0C_665439Молодой специалист, начальник отдела туризма и природного пользования Анастасия Анищёнок принимала активное участие в разработке и создании нового туристического маршрут

000023_B013285B172AC54A4325840C00392F0C_268655

Читать полностью: БЕЛТА

50 ГАДОЎ НАДЗЕІ. НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК “ПРЫПЯЦКІ”: АД ІДЭІ ДА ЯЕ ЎВАСАБЛЕННЯ

WV6D0qTZ-rM

 

50 гадоў таму нарадзілася надзея на тое, што ўнікальная палеская прырода каля Прыпяці назаўжды атрымала абарону ад знішчэння ў працэсе развіцця чалавечай тэхнагеннай цывілізацыі. Гэтая надзея ўмацоўвалася, набывала свае абрысы. Але раптам разбілася ад сквапнасць тых, хто прызвычаіўся толькі браць ад прыроды. І цяпер яна зноў цеплецца бліскучым агенчыкам у свядомасці тых, каму не абыякавы лёс прыпяцкай прыроды, тых, хто любіць Беларусь. Гэта былі 50 гадоў надзеі.

20101126-2_karatkevich

 

У 1969 годзе Прыпяць, Прыпяцкае Палессе, Тураўшчыну наведваў вядомы беларускі пісьменнік, класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. У той сваёй паездцы ён выказаў ідэю, што дзівосная палеская рака, унікальныя каляпрыпяцкія лясы і балоты, старажытны Тураў і ягонае наваколле з незлічонай колькасцю археалагічных і гістарычных помнікаў, аўтэнтычныя народныя абрады, якія дагэтуль захоўваюць жыхары вёсак на Тураўшчыне, павінны стаць нацыянальным паркам. Пад словам “нацыянальны” пісьменнік меў на ўвазе скарб усяе беларускае нацыі. Ён быў перакананы, што гэты скарб здольны дадаць свой унёсак у тое, каб беларусы сталі больш заможнымі.

“Палескі скарб валяецца ў нас пад нагамі, а нам неахвота нагнуцца і падняць яго. Дзесяткі тысяч людзей, замест Балатона ці Залатых пяскоў, праехаліся б на параходзе па ціхай яшчэ Прыпяці, пазагаралі б, палавілі рыбу, пакачаліся б на цвітучых яе паплавах. І пакінулі б тут грошы, якіх хапіла б на тое, каб аднавіць старыя будынкі, узбагаціць музеі і ператварыць ўсё гэта зноў ў грошы, коштам якіх можна было зрабіць Палессе, – дый не толькі яго, – Эдэмам”, – пісаў Караткевіч у сваім эсэ пасля паездкі.

А паралельна з ім пра захаванне дзіўнай прыпяцкай прыроды дбалі і беларускія навукоўцы ды эколагі. Яны звярталіся ва ўрад, абгрунтоўвалі пільную патрэбу ў тэрміновых захадах для захавання палескай пярліны. Плёнам іхняе працы стала пастанова Савета Міністраў БССР, якой у міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Убарці быў створаны Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік. Яна датуецца 3 чэрвеня 1969 года і мае нумар 200 .

34319473_2113553428922378_4402561187452026880_n

34509904_2113552565589131_8535811480015077376_n

Праз месяц – 1 ліпеня 1969 года, запаведнік арганізавалі загадам у складзе Міністэрства лясной гаспадаркі. У ім была прынятая ашчадная сістэма аховы і гаспадарання. У наваколлі вёсак дазвалялася пасвіць свойскую жывёлу, нарыхтоўваць дровы, сена, грыбы і ягады. А ў зоне абсалютнай запаведнасці не вялося аніякай гаспадаркі. Цалкам было забароненае паляванне і змяненне ландшафтаў, а таксама меліярацыя тэрыторыяў. Дзівосны лясны масіў у Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Петрыкаўскім раёнах стаў жыць без антрапагеннага ўціску.

Асабліва каштоўнымі ў гэтых лясах ёсць ўнікальныя дубровы ў пойме Прыпяці. Участкаў такіх поймавых дуброваў усяго некалькі на еўрапейскім кантыненце. Дуброва высокай шчыльнасці штогод на некалькі месяцаў сыходзіць пад ваду. Глыбіня вады ў лесе дасягае 2 метраў. Пасля сканчэння паводкі вада сыходзіць з лясоў. Такі гідрарэжым сфармаваў своеасаблівы свет флоры і фауны ў поймавых дубровах. І яны былі адной з галоўных каштоўнасцяў Прыпяцкага запаведніка. Высечкі там не вяліся, унікальны лес жыў сваім натуральным жыццём. А беларуская навука атрымлівала каштоўныя навуковыя звесткі з некранутага чалавечым уплывам месца.

У рэжыме запаведніка (а гэты статус дае найбольш высокі ўзровень аховы) прыпяцкае ўлонне праіснавала да 1996 года. А потым распараджэннем прэзідэнта А. Лукашэнкі, якое груба парушала дзейнае на той час заканадаўства, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік быў ператвораны ў Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

Але, на жаль, гэта не сталася ўвасабленнем ідэі Уладзіміра Караткевіча. У парк не ўлучылі гістарычныя і археалагічныя помнікі, туды не трапіў старажытны Тураў, ніхто не збіраўся рабіць з яго палескую турыстычную Меку, як гэта бачылася класіку літаратуры.

Замест гэтага на супрацьлеглым ад запаведнага лесу беразе Прыпяці ў вёсцы Ляскавічы пабудавалі вялічэзны і надзіва пражорлівы цэх па вытворчасці паркету. У суткі яму патрабавалася да 200 кубічных метраў дубовага кругляка. А асноўная сыравіна – на тэрыторыі некалі запаведнага лесу.

Нейкі час гэты лес яшчэ і сапраўды захоўваў статус запаведнага. Так звалася зона Нацыянальнага парка, на якой былі значна абмежаваныя гаспадарчыя работы, і якая засталася ад часоў запаведніка, дзе мела назву зоны абсалютнай запаведнасці. Але год ад году ўсё новыя і новыя кварталы лесу выводзіліся са складу запаведнай зоны.

17022400_1885790608365329_6353063772843447786_n

 

Не мінуў гэты лёс і ўнікальныя поймавыя дубровы па-над Прыпяццю. Паводле занавання 2012 года Хлупінскі масіў поймавых дуброваў быў цалкам выведзены з запаведнай зоны і абвешчаны зонай рэгулюемага гаспадарчага выкарыстання.
Пад выглядам “аздараўлення” ў дубровах пачалі праводзіць суцэльныя і выбарачныя высечкі. Праз масіў праклалі насыпную жвіравую дарогу, якая цяпер фактычна выконвае ролю дамбы, значна замінаючы свабоднай цыркуляцыі паводкавай вады. Застой вады на лета парушае звыклы для дрэваў гідрарэжым і выклікае новае засыханне. Гэта зноў жа выкарыстоўваецца для абгрунтавання высякання незвычайнага лесу. У былой запаведнай зоне пачалі праводзіць паляванні на капытных жывёлаў. Штучная падтрымка іхняй папуляцыі і змаганне з драпежнікамі парушаюць натуральныя ўзаемасувязі ў экасістэмах.
Менавіта пагроза канчатковага знішчэння, якая навісла над унікальнымі прыпяцкімі дубровамі, прымусіла грамадскіх актывістаў у 2014 годзе стварыць грамадскую ініцыятыву “ Выратуем Прыпяцкія дубровы” (з 2018 года яна перайменаваная ў “За будучыню Прыпяцкіх дуброў”). Лес трэба было тэрмінова ратаваць. Выкарыстоўваючы самыя розныя законныя сродкі, прыцягваючы ўвагу грамадства да праблемаў, шукаючы шляхі ўплыву на кіраўніцтва нацыянальнага парка, удзельнікі ініцыятывы крок за крокам адваёўвалі ў гаспадарнікаў права ўнікальнага лесу развівацца без гаспадарчага прэсінгу.

19554445_1951301781814211_4328515841058290396_n

 

Актывістам ініцыятывы ўдалося спыніць суцэльныя высечкі поймавых дуброваў, узяць пад грамадскі кантроль правядзенне выбарачных высечак. Але дагэтуль жывая надзея на галоўнае. На тое, што прыпяцкія дубровы вернуцца ў запаведную зону, і чалавек з бензапілой і стрэльбай адтуль сыйдзе. 

Не гіне ў грамадства і надзея на стварэнне сапраўднага нацыянальнага парка па-над Прыпяццю. Прыкладна такога, якім яго бачыў славуты пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Каб турыстаў, якія едуць на Палессе, вадзілі не на паляванні, не ў няўцямную “сядзібу Дзеда Мароза” і “парк дыназаўраў”, створаныя за вялікія грошы цяперашнім кіраўніцтвам нацпарка “Прыпяцкі”, а ў сапраўды экалагічныя туры, калі чалавек знаходзіцца ў згодзе з прыродай і нібыта ўліваецца ў яе. Сёння такія туры вельмі папулярныя ў Еўропе і, як раз яны і мусяць прыносіць асноўныя прыбыткі такім установам, як нацыянальныя паркі. 

Андрусь Гаёвы

Фота: А. Гаёвы, І. Балоціна