НАЦЫЯНАЛЬНАМУ ПАРКУ «ПРЫПЯЦКІ» АДДАЛІ Ў АРЭНДУ ДЛЯ ВЫСЕЧКІ ДУБРОВЫ Ў ШАСЦІ РАЁНАХ ПАЛЕССЯ

Дубовыя дзялянкі з запасам амаль у 25 тысяч кубаметраў для нарыхтоўкі драўніны ў сямі лясгасах Гомельшчыны на тэрыторыі шасці адміністрацыйных раёнаў цяпер арандуе Нацыянальны парк «Прыпяцкі».  file-672

 

У распараджэнне рэдакцыі Палескай Вясны трапіў дакумент з разбіўкай участкаў і запасаў драўніны на іх, якія аддаюцца ў арэнду Нацыянальнаму парку  «Прыпяцкі». Як вынікае з яго, такія участкі «Прыпяцкаму» мусілі перадаць сем лясгасаў Гомельскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Найбольшую колькасць драўніны прадпрыемству, якое падначаленае Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі, павінен перадаць у арэнду Хойніцкі лясгас – 8700 кубаметраў. 5300 кубаметраў «Прыпяцкі» арандуе ў Петрыкаўскім лясгасе, 3200 «кубоў» аддае «Прыпяцкаму» Васілевіцкі лясгас (Рэчыцкі раён), 3070 м«Прыпяцкі» забярэ ў Мазырскім лясгасе, 2000 кубаметраў аддадзена нацпарку Рэчыцкім лясгасам, 1250 кубамметраў – Калінкавіцкім і 1070 кубаметраў нацыянальны парк «Прыпяцкі» будзе высякаць у Светлагорскім лясгасе. file-674

Пацверджанне таго, што такая арэнда сапраўды існуе Палеская Вясна атрымала ў Рэчыцкім лясгасе. Тут у арэнду «Прыпяцкаму» аддалі дзялянкі з запасам у 1100 кубоў у Ровенска-Слабадскім і ў 900 кубаметраў – у Мілаградскім лясніцтвах. Як паведамілі нам супрацоўнікі лясгаса, арэнда ляснога фонду ажыццёўленая на падставе распараджэння Гомельскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, якое выконвала рашэнне Савета міністраў.

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» дзейнічае магутны цэх па вытворчасці паркету з дубу, ясеню і клёну. Размешчаны ён у вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна і ўваходзіць у склад эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі «Ляскавічы» – падраздзялення нацпарка. file-675

 

Гаспадарку «Ляскавічы» стварылі напрыканцы 1990-х паводле ўказу Лукашэнкі праз некалькі месяцаў пасля таго, як былы Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, зноў жа на ўказ Лукашэнкі, пераўтварылі ў нацыянальны парк. У склад гэтай гаспадаркі ў 1998 годзе перадалі некалькі лясніцтваў, у якіх пераважалі дубовыя насаджэнні, з Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Лельчыцкага і Калінкавіцкага лясгасаў. Абгрунтоўвалася гэта як раз неабходнасцю забеспячэння сыравінай дрэваапрацоўчага цэху ў Ляскавічах.

Распавядае Андрэй Мядзведзеў, былы ляснічы Галявіцкага лясніцтва Нацыянальнага парка «Прыпяцкі»:

Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ

«У 1998-м годзе нашае лясніцтва перадалі з Калінкавіцкага лясгаса ў склад нацпарка «Прыпяцкі» і мяне тады адразу ж з пасады майстра лесу перавялі ляснічым. Ужо праз некалькі месяцаў я зразумеў, што маімі рукамі фактычна здзяйсняюць злачынства. Лясніцтву знялі ўсе планы па лесагаспадарчай дзейнасці і даводзілі толькі адно заданне – нарыхтоўка дубовай драўніны для вырабу паркету. Мы тады пілавалі па 350 кубаметраў адмысловага паркетнага кражу штомесяц. А для гэтага трэба было высекчы пад тысячу «кубоў» агульнай масы дубовай драўніны. Лясы проста выхалошчваліся, а неяк супраціўляцца гэтаму было немагчыма. За невыкананне заданняў усё лясніцтва, а гэта каля 30 работнікаў, пакідалі на мінімальным заробку. Зразумеўшы, што я ніяк не магу паўплываць на спыненне варварскай высечкі, я, пратрымаўшыся крыху больш за год, не без цяжкасцяў звольніўся з Нацыянальнага парка».

Зараз у складзе Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» знаходзіцца тэрыторыя амаль у 190 тысячаў гектараў. Прычым, высечкі вядуцца і на ранейшай запаведнай тэрыторыі, якая зараз амаль цалкам пераведзеная ў зону рэгулюемага выкарыстання. У складзе запаведнай зоны пакінуты толькі масіў верхавых балотаў, дзе няма чаго секчы. Летась «Прыпяцкаму» перадалі яшчэ і самае буйное возера Гомельшчыны і трэцяе з вялічыні ў Беларусі – Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне, а таксама тэрыторыю ў радыусе 3 кіламетры вакол. Тым не менш запасаў драўніны на такой тэрыторыі Нацыянальнаму парку не хапае, каб задаволіць апетыты свайго цэха.

«Галоўны прынцып вядзення лясной гаспадаркі – пастаянства карыстання і невычарпальнасць рэсурсу. Бо лес – аднаўляльны прыродны рэсурс, і калі ім дбайна карыстацца, ён не мусіць скончвацца. А ў Нацыянальным парку «Прыпяцкім» гэты прынцып парушаны. У ягоных лясніцтвах запасаў дубовых насаджэнняў амаль не засталося, лес не паспявае расці з такой жа хуткасцю, як яго спажывае ляскавіцкі цэх. Тое, што гэтае прадпрыемства, і без таго, падмяўшы пад сябе  ледзь не палову лясоў вобласці, патрабуе ўсё дапаўняльных і дапаўняльных тэрыторыяў, кажа пра тое, што дбайнай гаспадаркі там як не было ад пачатку, так няма і цяпер. Ніводзін звычайны лясгас, нават з утрая меншымі плошчамі, не патрабуе дадатковых плошчаў у арэнду і карыстанне, каб падтрымліваць сваё існаванне. Усе жывуць з таго, што маюць. І толькі намінальна прыродаахоўная ўстанова Кіраўніцтва справамі прэзідэнта ўвесь час просіць нейкіх дабавак, бо даўно праела тое, што загрэбла сабе, карыстаючыся пратэкцыяй Лукашэнкі», – падсумоўвае Андрэй Мядзведзеў.  

Андрусь Гаевы

29.03.2020  Палеская Вясна

 

УРОН ПРИРОДЕ И ЭКОНОМИКЕ

5aogon-400x300

В 2019-ом, в связи с засушливой погодой, сложилась крайне обостренная пожароопасная обстановка в лесах и на торфомассивах. Усугубляет ситуацию выжигание людьми сухой травы, стерни, неубранной соломы, корчей, пожнивных и порубочных остатков. Как результат – с февраля по апрель минувшего года произошло более 100 возгораний. На первый взгляд безобидные действия в итоге приводят к колоссальному материальному ущербу в экономике, экологии и вредят здоровью самих жителей.

Печальную статистику привел начальник районного отдела по чрезвычайным ситуациям Андрей Туровец. Так, в 2019-ом произошло 27 возгораний в экосистемах района, допущено два пожара из-за поджога травы и кустарников, 6 – торфяных, 19 фактов воспламенения леса. Таким образом повреждено более 30 гектаров зеленых насаждений, зафиксировано 6 возгораний торфополей, 4 – торфомассивов.

В большинстве случаев причиной пожаров, по мнению Андрея Валерьевича, является безответственность руководителей предприятий в части организации профилактики либо своевременной ликвидации очагов. А в ряде фактов имеются и необоснованные указания выжигания стерни и сухой травы на полях. Ведь пожары происходят при проведении весенне-полевых работ, во время уборки урожая. И хозяйства должны принимать самое активное участие в ликвидации возгораний. А так бывает не всегда. Однако есть и добросовестный подход к теме. И самые сознательные здесь Житковичский лесхоз и НП «Припятский». При этом позиция других, «моя хата с краю», не вполне понятна, ведь в соответствии с законом возмещение расходов при тушении пожаров в лесах и на торфяниках производится за счет землепользователя. Так стоит ли руководителям сельхозпредприятий возлагать всю работу по ликвидации таких ЧП на подразделения МЧС? Все же дешевле готовить технику и людей для устранения возгораний своими силами и своевременно.

Начальник РОЧС напомнил и о том, что ответственность за выжигание сухой растительности, трав на корню, а также стерни и пожнивных остатков на полях либо непринятие мер по устранению палов на земельных участках, в соответствии со ст.15.57 КоАП РБ, влечет штраф от 10 до 40 базовых величин, за разведение костров (ст. 15.58 КоАП РБ) – до 12 базовых величин.

Что касается успешной ликвидации пожаров, то этому способствует наличие на местах огнетушащих средств, создание запасов воды на торфомассивах и другие известные меры безопасности.

В целом же, для стабилизации обстановки в опасный период должен быть утвержден комплекс противопожарных мероприятий, направленных на минимизацию ущерба в случае возникновения лесных и торфяных пожаров – они и нашли отражение в проекте решения.

Новае Палесса

06.03.2020