ПРЫПЯЦКІ ДЗЕД МАРОЗ ЗАПРАШАЕ Ў ГОСЦІ

img_2215

 

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” складае канкурэнцыю Белавежскай пушчы.

Праца ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі” не прыпыняецца. З самага ранку артысты пераапранаюцца ў вопратку  казачных персанажаў, наносяць грым, паўтараюць тэкст песняў і конкурсаў. Каб мерапрыемства прайшло на высокім узроўні, арганізатары правяраюць, ці наладжана апаратура, ці працуе гук, ці добра гучыць музыка.

Сёння першыя госці – навучэнцы адной з сярэдніх школ горада Калінкавічы. Цалкам запоўнены аўтобус прыпаркаваўся ля ўваходу ў сафары-парк. Трапіць сюды, між іншым, не так ужо і проста: кожны дзень з розных куткоў краіны прыязджаюць групы. З пачатку работы рэзідэнцыі, 30 лістапада, сюды наведаліся 20 груп, гэта, прыкладна, 800 чалавек. Сюды нават прыязджалі госці з Брэсцкай вобласці, дзе ў Белавежскай пушчы ёсць свой уласны Дзед Мароз.

Чытаць усё: Петрыкаўскія навіны

13.12.2019

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. 
Фота аўтара.
Падзяліцца навіной ў сацыяльных сетках:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники