РАМСАР У ДАПАМОГУ “ПРЫПЯЦКАМУ”

Фото 1

Наданне статуса міжнароднай аховы можа выратаваць нацыянальны парк ад недарэчнай лесагаспадарчай дзейнасці.

Напярэдадні Міжнароднага Дня водна – балотных угоддзяў нацыянальны парк “Прыпяцкі” атрымаў статус Рамсарскага водна – балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння. Наданне “Прыпяцкаму” статуса міжнароднай аховы цалкам натуральна і абсалютна лагічна. Менавіта тут над поймай Прыпяці пралягае адзін з асноўных міграцыйных шляхоў птушак міжнароднай значнасці. Сотні тысяч птушак не только ляцяць над “Прыпяцкім”, але і спыняюцца тут адпачыць і падхарчавацца, каб рушыць далей. Знікнення, альбо істотнае змяненне такого месца можа нанесці непапраўную шкоду дзясяткам відаў у многіх краінах Еўропы.

Фото 2

З 246 відаў птушак, якія адзначаны на тэрыторыі нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, 66 – занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У “Прыпяцкім”, гняздуецца значная колькасць глабальна знікаючых відаў: белавокі нырок, арлан-белахвост, вялікі арлец, драч, дубальт.

Акрамя таго, ў нацыянальным парку сустракаюцца 58 відаў млекакормячых, з якіх 8 таксама ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. На тэрыторыі “Прыпяцкага” зарэгістравана 827 відаў вышэйшых раслін, 18 з якіх чырвонакніжнікі.

Наяўнасць такой вялікай колькасці відаў нацыянальнага і міжнароднага значэння падкрэслівае выключную важнасць тэрыторыі нацыянальнага парка для захавання біялагічнай разнастайнасці Палесся, Беларусі і Еўропы ў цэлым. Фото 3

Наданне “Прыпяцкаму” міжнароднага статусу аховы вельмі дарэчы. Ён дасць дадатковыя магчымасці для абароны яго прыродных комплекаў ад разбуральнага гаспадарчага ўздзеяння. Пасля пераўтварэння ў 1996 г. Прыпяцкага запаведніка ў нацыянальны парк, лесагаспадарчая дзейнасць на яго тэрыторыі значна пашырылася, што аказала істотны негатыўны ўплыў на экасістэмы. На тэрыторыі нацыянальнага парка “Прыпяцкі” ў цяперашні час праводзяць вясновае паляванне на птушак, адбываецца шыракомасштабнае будаўніцтва дарог з высечкай вялізарнай колькасці жывых каштоўных дрэў. Адміністрацыя нацпарка выступае ініцыятарам пашырэннні так званых санітарных высечак на тэрыторыі поймавых дуброў. Акрамя ўсяго гэтага, нацыянальны парк “Прыпяцкі” трапіў у сумна вядомую пастанову Саўміна №794, як тэрыторыя, перспектыўная для здабычы торфу. У недрах “Прыпяцкага” есць залежы бурага вуглю і сланцаў, якія ў апошнія гады таксама не даюць спакою “гаспадарнікам”.

Фота 4

Навукоўцы лічаць, што для вырашэння экалагічных праблем нацыянальнага парка “Прыпяцкі” неабходна распрацаваць комплексны План кіравання. Па замове кіраўніцтва нацыянальнага парка, ГНПА “НВА НАН Беларусі па біярэсурсах” ў мінулым годзе распрацаваў праект Плана кіравання нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. У бліжэйшы час “зяленая” грамадскасць Беларусі мае намер прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні гэтага Плана.

Наданне “Прыпяцкаму” статусу міжнароднай аховы ставіць дзяржструктуры, навуковоўцаў і грамадскасць, якія маюць дачыненне да распрацоўкі Плана кіравання нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, яшчэ перад большай адказнасцю.

Акрамя таго, нацыянальны парк “Прыпяцкі” з’яўляецца значнай часткай перспектыўнага міжнароднага (Беларусь – Україна) біясфернага рэзервата “Прадаліна Прыпяці”, заяву на стварэння якога падрыхтавала Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі.

А. Раеўская

Дата публікацыі: 04.02.2014

Крыніца: Беларускі зялёны партал

Падзяліцца навіной ў сацыяльных сетках:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Leave a Reply