РАМСАРСКАЯ КАНВЕНЦЫЯ І ТУРАЎСКІЯ БАЛОТЫ

???????????????????????????????

Два гады таму, напярэдадні Міжнароднага Дня водна – балотных угоддзяў нацыянальны парк “Прыпяцкі” атрымаў статус Рамсарскага водна – балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння. Наданне “Прыпяцкаму” міжнароднага статусу аховы вельмі дарэчы. Ён дасць дадатковыя магчымасці для абароны яго прыродных комплекаў ад разбуральнага гаспадарчага ўздзеяння.

Статус міжнароднай аховы “Прыпяцкага” абсалютна лагічны і мэтазгодны. Менавіта тут над поймай Прыпяці пралягае адзін з асноўных міграцыйных шляхоў птушак міжнароднай значнасці. Сотні тысяч птушак не только ляцяць над “Прыпяцкім”, але і спыняюцца тут адпачыць і падхарчавацца, каб рушыць далей. Знікнення, альбо істотнае змяненне такого месца можа нанесці непапраўную шкоду дзясяткам відаў у многіх краінах Еўропы.

???????????????????????????????

З 246 відаў птушак, якія адзначаны на тэрыторыі нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, 66 – занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У “Прыпяцкім”, гняздуецца значная колькасць глабальна знікаючых відаў: белавокі нырок, арлан-белахвост, вялікі арлец, драч, дубальт. Па гэтай прычыне нацыянальны парка прызнаны Тэрыторыяй, важнай для птушак (ТВП) “Тураўскія балоты” міжнароднай праграмы IBA.

У нацыянальным парку сустракаюцца 58 відаў млекакормячых, з якіх 8 ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. На тэрыторыі “Прыпяцкага” зарэгістравана 827 відаў вышэйшых раслін, 18 з якіх чырвонакніжнікі.

Лясы складаюць 77,4% тэрыторыі нацыянальнага парку. Тут можна сустрэць балоты ўсіх тыпаў: верхавыя 2,7%, пераходныя 4,5%, нізінныя – 3,4%. Азёры, рэкі і канавы займаюць каля 2% тэрыторыя “Прыпяцкага”.

???????????????????????????????

Пасля пераўтварэння ў 1996 г. Прыпяцкага запаведніка ў нацыянальны парк “Прыпяцкі” , лесагаспадарчая дзейнасць на яго тэрыторыі значна пашырылася, што аказала істотны негатыўны ўплыў на экасістэмы.

На тэрыторыі нацыянальнага парка “Прыпяцкі” ў цяперашні час праводзяць вясновае паляванне на птушак, адбываецца шыракомасштабнае будаўніцтва дарог з высечкай вялізарнай колькасці жывых каштоўных дрэў. Адміністрацыя нацпарка выступае ініцыятарам пашырэннні так званых санітарных высечак на тэрыторыі поймавых дуброў???????????????????????????????

Для вырашэння гэтых і шэрага іншых экалагічных праблем, навукоўцы лічаць неабходным правесці спецыяльнае лесаўпарадкаванне, аптымізаваць гідралагічны рэжым. Дапамогай ў вырашэнні праблем мае быць таксама План кіравання нацыянальным паркам “Прыпяцкі”, які быў зацьверджаны год таму.

Статус міжнароднай аховы “Прыпяцкага” ставіць дзяржструктуры, якія ім кіруюць, а таксама навуковоўцаў і грамадскасць, яшчэ перад большай адказнасцю за захавання гэтай прыроднай тэрыторыі.

А. Раеўская

Фота: Р. Фёдараў

Падзяліцца навіной ў сацыяльных сетках:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Leave a Reply