Рыбка, вылаўленая ў нацыянальных парках, стане «залатой»

11566741-01EB-486A-B447-EF22EC7A76E7_w1023_r1_sРыбалка на Прыпяці. Фота: Пятро Аўдзееў

 Беларускіх аматараў пайсьці на рыбу чакае непрыемны сюрпрыз: у гэтым сэзоне істотна вырасьлі кошты на яе лоўлю ў запаведных зонах.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

На Прыпяці пуцёўкі прадаюцца толькі на суткі. Ніякіх зьніжак — нават калі рыбак прыехаў у адпачынак на тыдзень ці месяц. І ніякіх ільготаў дачнікам, якія ня маюць рэгістрацыі ў тых мясьцінах.​

538C54D9-11F9-4695-958C-22969C0209CA_w650_r0_s

Мянчук Зьміцер купіў хату ў вёсцы на Прыпяці. Вёска знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Часта прыяжджае зь сям’ёй на выходныя зімой і вясной, а на лета сям’я перасяляецца туды жыць:

Звычайная лоўля на паплавок, на сьпінінг каштуе 250 тысяч у суткі. Калі ловіш з маторнай лодкі — 700 тысяч у суткі

«Шмат людзей са сталіцы, з Гомеля, зь іншых гарадоў купілі хаты пад лецішчы ў вёсках Жыткавіцкага і Петрыкаўскага раёну, хоць гэта даволі далёка, — распавядае ён. — Купілі дзеля прыгожай прыроды, каб прыяжджаць на лета, адпачываць, хадзіць на рыбу. Пакупка дамоў — гэта, па сутнасьці, пад’ём вёскі, адкуль мясцовая моладзь зьяжджае. Мы прывялі ў парадак закінутыя хаткі, уклалі нямала сродкаў у рамонт.

Шмат гадоў уладальнікі лецішчаў, як і мясцовыя жыхары, маглі купляць так званыя сэзонныя пуцёўкі на доўгі тэрмін. На рыбную лоўлю ды паляваньне — на паўгода па льготных тарыфах. А цяпер усе непрапісаныя ў гэтых месцах могуць купляць толькі разавыя пуцёўкі на суткі. Проста частку ракі абгарадзілі, і прадаюць пуцёўкі па шалёных коштах.

Звычайная лоўля на паплавок, на сьпінінг каштуе 250 тысяч у суткі. Калі ловіш з маторнай лодкі — 700 тысяч у суткі. Цяпер ім пуцёвак на паўгода не прадаюць, як мясцовым жыхарам, а купляць кожны дзень па такіх коштах пуцёўкі — нявыгадна. Ніхто гэта рабіць ня будзе».​ 5579D12D-BBB7-4E3B-BD1A-D66EF412E45A_w650_r0_s

 Рыбалка на Прыпяці. Фота: Пятро Аўдзееў 

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» Свабодзе пацьвердзілі, што сапраўды на ўладальнікаў лецішчаў ільготы цяпер не распаўсюджваюцца:

Калі вы будзеце зь берагу лавіць вудай альбо сьпінінгам, гэта каштуе 200 тысяч у суткі. Калі гэта тролінг, з лодкі, — 400 тысяч у суткі

«Кошт пуцёўкі немалы. Гэтым абмяжоўваецца і колькасьць рыбакоў, каб колькасьць рыбы павялічвалася. Для мясцовых ёсьць ільготы, але толькі для тых, хто зарэгістраваны ў пэўных населеных пунктах. Для іх сэзонная пуцёўка каштуе 300 тысяч. Для дачнікаў, для тых, хто проста набыў хаты ў вёсках, але не зарэгістраваны там, ільгот няма.

Для турыстаў, для тых, хто адпачывае, пуцёўкі прадаюцца толькі на суткі, і ад колькасьці сутак ніякіх ільгот няма. Калі вы будзеце зь берагу лавіць вудай альбо сьпінінгам, гэта каштуе 200 тысяч у суткі. Калі гэта тролінг, з лодкі, — 400 тысяч у суткі».

Цэны на рыбалку ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Чытаць далей: https://www.svaboda.org

Падзяліцца навіной ў сацыяльных сетках:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники