З гісторыі Дня Зямлі

photo-cayuda-on-flickr

Традыцыя святкавання Дня Зямлі бярэ пачатак з 1840-х гадоў, калі заснавальнік руху Дж. Стэрлінг Мортан пераехаў з сваёю сямьёй ў штат Небраска ў Амерыке. На новым месцы яны ўбачылі бяскрайнія прэрыі з адзінкавымі дрэвамі, якія павінны былі пайсці на будаўніцтва дамоў і дровы. Мортан і яго жонка адразу заняліся пасадкай дрэў і развярнулі кампанію па прапагандзе намаганняў у гэтым накірунку. Стаўшы сенатарам Тэрыторыі Небраска, на паседжанні Кіраўніцтва сельскай гаспадаркі штата ў 1872 годзе Мортан прапанаваў вызначыць дзень , які б грамадзяне штата прысвячалі азеляненню. Ідэя атрымала шырокую падтрымку, і ў першы Дзень Дрэва жыхары штата высадзілі каля мільёна дрэў.

landscape-picture-wallpaper-hd-resolution

У 1882 г Небраска абвясціла Дзень Дрэва афіцыйным святам штату, які адзначаецца 22 красавіка.

У 1970 годзе вядомы амерыканскі палітык і сенатар Гейлард Нельсан стварыў студэнтскую групу пад кіраўніцтвам Дэніса Хайеса, студэнта Гарварда. Той час вядомы актыўным студэнцкім рухам. Да Дня Дрэва прыядналіся сотні школ, прайшла 20-мільённая дэманстрацыя. Дэніс Хайес выступіў з прамовай “аб’яднаць намаганні дзеля бяспечнай, справядлівай і ўстойлівай планеты”, той Зямлі, якой мы жадаем яе бачыць і на якой жадаем жыць. Свята атрымала новую назву: Дзень Зямлі.

У 1971 годзе, дзякуючы поспеху першага Дня Зямлі, сенатар Нельсан абвесціў “Нядзелю Зямлі” (напрацягу 3-га тыдня красавіка). Дзень Зямлі пераўтварыўся ў сусветны рух з мноствам акцый прыродаахоўнага накірунку.

Дуброва грвбвв- сніткавая

Адным з такіх накірункаў з’яўляецца акцыя “Мільярд дрэў”. Ідэя яе вельмі простая: калі ўдзельнікі Дня Зямлі пасадзяць па аднаму дрэву і пачнуць даглядаць яго, на нашай планеце прыбудзе мільярд дрэў.

Другая акцыя Дня Зямлі мае назву “Марш паркаў” (“March for Parks”). Пачынаючы з 1990 года тэмай Дня Зямлі ў ЗША зрабіліся нацыянальныя паркі. У гэты дзень праводзіцца збор сродкаў у падтрымку ахоўных прыродных тэрыторый, адбываюцца імпрэзы, выставы і шмат іншых мерапрыемстваў.

Логотип Марша

З 1995 г да “Марша Паркаў” далучыліся ў Расіі. У якасці арганізатара гэтай акцыі на тэрыторыі СНД у тым жа годзе выступіў расійскі  “Цэнтр аховы дзікай прыроды”. У 1996 годзе Марш паркаў быў праведзены болей чым у 120 запаведніках, нацыянальных парках і іншых установах, у ім прынялі ўдзел каля 100 тыс. чалавек. Разам з Расіяй ў Маршы паркаў удзельнічалі Ўкраіна і Казахстан. У 1997 г Марш паркаў, “Дні запаведнікаў і нацыянальных паркаў”, ахапілі амаль усі тэрыторыі былога СССР і прайшлі болей чым у 150 месцах на тэрыторыі Украіны, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Таджыкістана, Узбекістана. У гэтай акцыі прынялі ўдзел каля 200 тыс чалавек.

Галоўныя задачы  “Марша паркаў” – прыцягнуць ўвагу людзей да запаведнікаў і нацыянальных паркаў, абудзіць пачуцце гонару і адказнасці за родную прыроду, прыяднаць да ўдзелу ў прыродаахоўнай дзейнасці.

Эмблема

Упершыню “Марш паркаў” і Дзень Зямлі з удзелам супрацоўнікаў нацыянальнага парка “Прыпяцкі” адбыўся ў Тураве ў 1997 годзе.

У 2009 годзе Генеральная Асамблея ААН абвесціла 22 красавіка  Міжнародным днем Маці-Зямлі.

І. Ібрагімава

Падзяліцца навіной ў сацыяльных сетках:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

думкі пра "З гісторыі Дня Зямлі"

Leave a Reply